Посольство США в Минске. Фото: visatimes.ru

Амбасада ЗША апублікавала афіцыйную заяву ў адказ на пастанову Мінска адклікаць згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадарам ЗША ў Беларусі і патрабаваннем скараціць штат дыпмісіі ЗША да пяці чалавек.

“Сёння рэжым Лукашэнкі адказаў пагрозамі, спробамі запалохвання і далейшым скарачэннем прасторы для дыялогу.

Адказнасць за пагаршэнне адносінаў паміж ЗША і Беларуссю ляжыць на рэжыме — на яго няздольнасці дазволіць незалежным галасам у Беларусі прагучаць i яго нежадання выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. Урад Злучаных Штатаў, пасол Джулі Фішэр і супрацоўнікі амбасады ЗША ў Мінску працягнуць працу ў падтрымку народа Беларусі. Амерыканскія дыпламаты будуць працягваць узаемадзейнічаць з беларусамі, у тым ліку з лідэрамі прадэмакратычнага руху, прафесіяналамі СМІ, студэнтамі, настаўнікамі, спартсменамі і іншымі членамі грамадзянскай супольнасці, дзе б яны ні знаходзіліся. Злучаныя Штаты будуць працягваць супрацоўнічаць з элементамі грамадзянскай супольнасці і незалежнымі СМІ ў падтрымку асноўных свабод народа Беларусі.

Злучаныя Штаты ясна заяўлялі пра крокі, неабходныя для пераадолення ўнутранага крызісу ў Беларусі, вызначыныя ў справаздачы Экпсертнай мiсii AБСЕ: неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, сапраўдны і ўсеабдымны дыялог з апазiцыяй i грамадзянскай супольнасцю, свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем.

Беларусы працягваюць натхняць свет, спрабуючы вызначыць сваю будучыню. Злучаныя Штаты і нашы партнёры падтрымліваюць народ Беларусі і ўсіх тых, хто ва ўсім свеце сутыкаецца з рэпрэсіямі, змагаючыся за свае асноўныя свабоды і грамадзянскія правы“, – адзначаецца ў заяве амбасады ЗША.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»