Літву наведала дэлегацыя Еўрапейскай камісіі. Гэты візіт на мінулым тыдні анансавала ўпаўнаважаны па ўнутраных справах Еўрапейскага саюза Ілва Ёхансан. Як паведамляе прэс-служба МУС Литвы, дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік дырэктарата ЕС па міграцыі, прытулку і візах Майкл Шоттэр. Мэтаю візіту стала ацэнка становішча і патрэбы Літвы ў падтрымкі ад Еўрасаюзу у кантэксце цяперашняй міграцыйнай сітуацыі.

Па выніку маніторынга Еўракамісія прыняла рашэнне аказаць фінансавую дапамогу Літве ў памеры 37 мільёнаў еўра.

Грошы будуць накіраваны на арганізацыю прытулку, патрэбы па ўтрыманню мігрантаў, забеспячэнне годных ўмоў жыцця і арганізацыю неабходных паслуг для нелегальных мігрантаў, бяспеку іх пражывання, а таксама крызісную сувязь і распаўсюд інфармацыі.

Да таго ж была дасягнута дамова па сумеснаму пошуку фінансавання арганізацыі сістэм назірання за мяжой.

“Міграцыйная сітуацыя ў Літве з’яўляецца следствам штучна створанага палітычнага ціску на Літву і ЕС у цэлым. Гэта не нармальны міграцыйны крызіс, гэта працэс, арганізаваны недэмакратычнай суседняй краінай, незалежна ад юрыдычных або маральных межаў. Мы адказна цэнім наш абавязак па ахове знешняй мяжы ЕС і прадухіленні другаснага перамяшчэння мігрантаў, якія ўжо прыбылі. Эфектыўнае выкананне гэтых абавязкаў – у інтарэсах усяго ЕС, таму мы чакаем палітычнай падтрымкі, фінансавай, экспертнай і тэхнічнай дапамогі з боку інстытутаў, устаноў і дзяржаў-членаў ЕС, у тым ліку дапамогі ва ўсталяванні фізічнага бар’ера на літоўска-беларускай мяжы,” – заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус.

У гэты візіт члены дэлегацыі Еўрапейскай камісіі  наведалі літоўска-беларускую мяжу, сустрэліся з сем’ямі мігрантаў, праехалі да мяжы і паназіралі за патруляваннем беларускіх памежнікаў.

Як адзначае прэс-служба МУС: “Прадстаўнікі ЕК высока ацанілі намаганні Літвы і пагадзіліся з тым, што эфектыўнае кіраванне міграцыяй патрабуе комплекснага падыходу”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»