З дня выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і па жнівень 2021 года беларуская медыясфера панесла велізарныя страты: былі знішчаны або вымушаны зачыніцца многія медыя, дзясяткі нашых калег у няволі, шэраг журналістаў асуджаны па крымінальных артыкулах, адбыліся сотні ператрусаў, выпадкаў канфіскацыі тэхнікі, арыштаў, ініцыяваны крымінальныя справы супраць супрацоўнікаў медыя, рэдакцыі і журналісты шмат разоў пакараны штрафамі.

Вось статыстыка па медыясферы ў лічбах:
– затрыманняў журналістаў за год – 497;
– адміністрацыйных арыштаў журналістаў – 119;
– на дадзены момант у няволі 29 прадстаўнікоў медыя;
– прадстаўнікоў медыя пад крымінальным пераследам – больш за 50;
– ператрусы і агляды ў журналістаў і ў рэдакцыях – 135;
– грамадска-палітычных выданняў і сайтаў медыя, да якіх заблакіраваны доступ, – больш за 100;
– выданняў, вымушаных спыніць выпуск, – 10.

Поделиться ссылкой: