Аляксандр Фядута

Новыя следчыя дзеянні з ягоным удзелам пакуль не праводзяцца. Апошні раз адвакат яго наведвала прыкладна два тыдні таму. Адзначыла, што крыху схуднеў.

Не так даўно жонка перадала Аляксандру Фядуту тэлевізар. Раней у камеры СІЗА КДБ, дзе знаходзіцца вядомы публіцыст і філолаг, была магчымасць глядзець навіны і некаторыя забаўляльныя перадачы. Аднак неўзабаве суседзі па камеры змяніліся, і тыя сядзельцы, каму належаў тэлевізар, забралі яго з сабой – паводле правілаў унутранага распарадку, пакінуць проста не мелі права. Таму цяпер ў Фядуты маецца свой уласны тэлевізар.

У лістах да жонкі Аляксандр Іосіфавіч таксама пісаў, што яму выдалілі зуб, які доўгі час яго непакоіў.

Публікацыя – з № 60 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»