Янка Запруднік

9 жніўня спаўняецца 95 гадоў  патрыярху беларускай дыяспары у ЗША, дзе ён пражывае з 1957 года, доктару гісторыі, палітолагу, літаратару і публіцысту Янку Запрудніку, паведамляе zbsb.org.

Патрыярху беларускай дыяспары спаўняецца 95 гадоў
Янка Запруднік. Фота: Vadzim Vasilyeu

У гутарках з журналістамі спадар Янка адзначае, што ў беларускай справе і службе беларускаму народу ён калісьці сам для сябе знайшоў і сэнс жыцця, і яго мэту, і вялікае задавальненне. Аб гэтым яскрава сведчаць факты жыцця юбіляра.

Пакінуўшы Беларусь у 40-х гадах мінулага стагоддзя і атрымаўшы адукацыю ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце (старэйшым ўніверсітэце Бельгіі), спадар Запруднік не абмінуў практычна аніводнай формы беларускай актыўнасці за мяжой, пачынаючы ад удзелу ў студэнцкіх звязах і арганізацыі беларускіх канцэртаў у Вялікабрытаніі і сканчаючы выданнем беларускага часопіса.

Янка Запруднік стаяў ля вытокаў «Радыё Свабода» (тады — беларускай секцыі радыёстанцыі «Вызваленне»), быў галоўным рэдактарам славутай газеты «Беларус». Спалучаючы журналісцкую працу з навуковай дзейнасцю, у 1969-м годзе ён атрымаў ступень доктара гістарычных навук у Нью-Ёркскім універсітэце, і ад 1974 году ўваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі «Запісаў» Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, аўтар шматлікіх кніг.

Патрыярху беларускай дыяспары спаўняецца 95 гадоў
Янка Запруднік. Фота: Vadzim Vasilyeu

Юбілей Янкі Запрудніка ўрачыста адзначыла беларуская грамада ў Саўт-Рыверы.

На сустрэчы прысутнічалі розныя пакаленні беларускай эміграцыі ЗША. Прыйшоў павіншаваць сябра і выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амерыцы Вітаут Кіпель.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»