Владимир Мацкевич
Владимир Мацкевич

 

Паводле інфармацыі, атрыманай ад адваката Дзмітрыя Лазавіка, Уладзіміра Мацкевіча падазраюць у арганізацыі ці ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 КК). Допыт у якасці падазраванага не праводзіўся.

Ператрус адбыўся і па месцы жыхарства, і па месцы рэгістрацыі. Сілавікі забралі ўсе электронныя носьбіты інфармацыі, некаторыя дакументы.

Адвакат Дзмітрый Лазавік звяртае ўвагу, што з Мацкевічам праводзілі «аператыўную размову», падчас якой яму неналежным чынам патлумачылі яго правы. Катаванняў з боку сілавікоў не было.

Па словах адваката, Уладзімір адчувае сябе нармальна, бадзёрасць і пачуццё гумару не страціў. Віну не прызнае, свой цяперашні стан успрымае па-філасофску.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»