Мікалай Казлоў

Лідару АГП Мікалаю Казлову прысудзілі тры месяцы арышту за разгалошванне даных дазнання па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітыку максімальна строгае пакаранне па крымінальным артыкуле.

Нагадаем, што Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»