Мікалай Казлоў. Фота https://novychas.by

Пракурор патрабуе 3 месяцы арышту для Мікалая Казлова. Такі тэрмін запрасіў дзяржабвінаваўца сёння на судзе над лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Нагадаем, палітыка абвінавачваюць у «разгалошванні даных дазнання». Суд пачаўся 3 жніўня. Суддзя Таццяна Шоцік прыняла рашэнне закрыць разгляд крымінальнай справы супраць палітыка Мікалая Казлова, абгрунтоўваючы гэта тым, што “ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца дадзеныя папярэдняга следства, якія не падлягаюць разгалошванню”.

Колішні міліцыянт Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Прысуд будзе абвешчаны 6 жніўня. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Поделиться ссылкой: