Аб тым, што ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнага паліва паведамляе прэс-служба “Белнафтахіма”. Гэта 24-е падвышэнне коштаў з 2020 года.

Вы падрыхтаваліся, што цэны будуць падвышаныя на 1 капейку з аўторка, 3 жніўня?

  • Літр АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 94 капейкі,
  • АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 4 капейкі,
  • АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 26 капеек,
  • дызельнае паліва — 2 рублі 4 капейкі.

Папярэдні раз аўтамабільнае паліва падаражэла  27 ліпеня. Канцэрн спасылаўся на рост каціровак нафты ў параўнанні з пачаткам года. На гэты раз “Белнафтахім” ніяк не тлумачыць сваё рашэнне.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»