Унучка Лукашэнкі выйшла замуж за

31 ліпеня Вікторыя, старэйшая ўнучка Аляксандра Лукашэнкі, выйшла замуж. Але хто стаў мужам? Афіцыйна пра гэта не паведамлялася, але «Наша ніва» высветліла, што гэта аднагрупнік Вікторыі.

Вяселле святкавалі ў рэстаране «Лябяжы», на ім прысутнічала каля 70 гасцей. Быў і сам Лукашэнка — яго фота з маладымі выклаў тэлеграм-канал «Пул першага».

Унучка Лукашэнкі выйшла замуж за
Вікторыя Лукашэнка і Дзмітрый Дзятлаў.

Вікторыі 23 гады, яна старэйшая дачка Віктара Лукашэнкі. Яе выбраннік — Дзмітрый Дзятлаў. Ён родам з Полацка,скончыў там гімназію імя Францыска Скарыны, гэта адна з найлепшых навучальных установаў у горадзе. Ен выпускнік БДУ, вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў. Спецыяльнасць — сусветная эканоміка. Скончыў вучобу ў 2020 годзе, дыплом Дзмітрыя быў прысвечаны «перакрыжаванаму замежнаму інвеставанню паміж ЗША, ЕС, Кітаем і Японіяй». Пераддыпломную практыку Дзятлаў праходзіў на прадпрыемстве «ЗахадТрансЭкспедыцыя», якое займаецца перапрацоўкай і транспарціроўкай газу і нафтапрадуктаў. 

Унучка Лукашэнкі выйшла замуж за
Дзмітрый Дзятлаў

Выглядае, што падчас вучобы Дзмітрый і пазнаёміўся з Вікторыяй Лукашэнка. У 2016 годзе СМІ паведамлялі, што яна паступіла якраз на факультэт міжнародных адносін БДУ, дзе вучылася платна. Спецыяльнасць у Вікторыі была тая ж, што і ў яе будучага мужа — сусветная эканоміка.

Унучка Лукашэнкі выйшла замуж за
Дзмітрый Дзятлаў

«Мы асабліва з ім не былі сябрамі, таму цяжка казаць нешта канкрэтнае, — расказаў «Нашай Ніве» хлопец, які на першым курсе жыў у адным пакоі з Дзятлавым. — Ён звычайны хлопец, як усе. Добры, адкрыты для кантакту. Цікавіўся футболам, — карацей, стандартны малады чалавек. Вучыўся на платным, вучыўся, здаецца, нармальна».

Поделиться ссылкой: