Наталья Мацкевич. Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Начальства калоніі спаслалася на тое, што Віктар Бабарыка на працы.

У 9 гадзін раніцы 2 жніўня, як і ў папярэднія наведванні, адвакат Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі дзеля юрыдычнай дапамогі. Аднак начальнік калоніі паведаміў, што спаткання да 17.00 ня могуць даць, бо Віктар Бабарыка нібыта знаходзіцца на працы і забраць яго на спатканне нельга. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Бабарыкі.

Паводле начальніка, спатканне можа адбыцца ў непрацоўны час да адбою.

Адвакат чакае допуску да падабароннага, яна падала пісьмовую заяву аб тым, што ў сілу артыкулу 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.

Віктар Бабарыка адбывае 14-гадовы арышт у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

Поделиться ссылкой: