Джо Байдэн і Святлана Ціханоўская

Сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з лідарам прыхільнікаў перамен у Беларусі Святланай Ціханоўскай знайшла шырокі рэзананс як у сусветных СМІ, так і ў нашым грамадстве. Каментарыі самыя розныя. Вось некалькі водгукаў.

Bloomberg:

«Хоць сустрэча была сімвалічнай дэманстрацыяй падтрымкі, Ціханоўская, якая жыве ў эміграцыі ў Вільні ў Літве, стала першым палітыкам з Беларусі ад моманту здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе, якога прыняў у Белым доме амерыканскі лідар».

Christian Science Monitor:

«Сустрэча Байдэна і Ціханоўскай была аформлена як спантанная, якая не ўваходзіць у штодзённы графік прэзідэнта і не адбываецца ў больш афіцыйным Авальным кабінеце. Але яна атрымала поціск рукі і фота, якое не прапусцяць ні Лукашэнка, ні Пуцін».

Анатолий ЛЕБЕДЬКО, депутат Верховного Совета 12-го и 13-го созывов, экс-председатель Объединенной гражданской партии:

«Это сильное послание Москве. Да, Кремль не изменит своего негативного отношения к Светлане Тихановской, но там не могут не понимать, что после этого визита она приобретает дополнительный политический вес…

Это встреча – психологический допинг для сторонников перемен. В ситуации правового беспредела и политической шизофрении людям нужны позитивные новости и эмоции. Пусть и кратковременного действия. Так устроен человек. 

Эта встреча, и поездка в целом: играют позитивную роль в консолидации сторонников перемен и разных политических групп (разнокалиберной амбициозности); вокруг Светланы Тихановской. Надо признать, что политическая раздробленность демократических сил – это старая болезнь, и не только, белорусских демократов. Закрепление лидерства Светланы Тихановской особенно важно в предверии вероятного референдума по конституционной реформе. 

После этой встречи можно констатировать, что создание евроатлантической коалиции по белорусскому вопросу – свершившийся факт. 

P.S. К вопросу, какое дело США до Беларуси?! У Вашингтона есть правовые основания нести политическую и моральную ответственность за происходящее в Беларуси. Эта обязанность прописана в Будапештском Меморандуме, принятом в декабре 1994 года».

Алег ГАЙДУКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў:

– … У ЗША бачаць, што Саюз Беларусі і Расіі – гэта рэальнасць. Беларусь не стане Заходнім фарпостам супраць Расіі. А ЗША вельмі б гэтага хацелася. Таму гэтая сустрэча менавіта пра гэта.

Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ, палітолаг:

– У цяперашніх арганізатараў і прыхільнікаў пратэсту начыста сцёрта гістарычная памяць палітычнага жыцця ва ўласнай краіне. У іх чамусьці ўсё ўпершыню і ізноў. Вось і Вячорка піша пра тое, што ніколі раней беларуса не прымалі ў Штатах на такім узроўні. Хоць з тым жа Бушам малодшым перафоткалася, напэўна, уся тагачасная апазіцыя. І прымалі, і падоўгу размаўлялі, і абяцалі дапамагчы. Але потым неяк нямоцна дапамагалі.

Хайп ад цяперашняга візіту і спроба выдаць яго за палітычную перамогу проста дадаткова сведчыць аб сімвалізме гэтага жэсту амерыканскай адміністрацыі і пра крайнюю маргінальнасць беларускага пытання ў парадку дня штатаўскай палітыкі.

Валерый КАРБАЛЕВІЧ, палітолаг:

«Такім чынам, сустрэча Святланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам усё ж адбылася. І гэта знакавая падзея. Сустрэча ў значнай ступені сімвалічная, дэманстратыўная. Аднак сімвалы ў палітыцы часам адыгрываюць вялізарную ролю».

Публікацыя – з № 57 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: