Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Банер «Наша Ніва» разарвалі. Кадр гэтага вандалізму захоплена тыражавалі пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы

8 ліпеня былі затрыманыя чацвёра нашых калег: галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэй Дынько і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч. Двое — Марціновіч і Скурко — застаюцца за кратамі, 28 ліпеня ім было выстаўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў). 

Як выглядалі кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў рэдакцыя дэманструе ў фота-справаздачы на адноўленым сайце выдання — nashaniva.com.

Трагічным сімвалам стаў бюст заснавальніка «Нашай Нівы» Івана Луцкевіча. Яго разбілі на кавалкі.

 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Бюст заснавальніка «Нашай Нівы» Івана Луцкевіча
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Банер «Наша Ніва» разарвалі. Кадр гэтага вандалізму захоплена тыражавалі пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Разарвалі і вокладку аднаго з даўніх нумароў «Нашай Нівы»
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Шафа пасля ператрусу
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
На сталы выкладалі і фатаграфавалі тое, што ім здавалася падазроным. Напрыклад, вось гэтыя кнігі
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
А тут іх увагу прыцягнула стужка з арнаментам
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Бібліятэка Андрэя Дынько пасля ператрусу: кнігі зваленыя стосамі
 Фота. Кватэры нашаніўцаў пасля вобшукаў
Дом Андрэя Скурко пасля ператрусу

У сераду 28 ліпеня скончылася 10 сутак з моманту паўторнага затрымання нашаніўцаў па крымінальнай справе, на працягу якіх следства павінна было выставіць абвінавачванне. Галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко не вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага.

Ім выставілі абвінавачванне па “нанясенню маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў”. Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманні быў збіты, у Следчым камітэце яму вылікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябет, у СІЗА ён трапіў у медчастку — у яго знайшлі пнеўманію, верагодна, кавіднага паходжання. Для дыябетыкаў кавід смяротна небяспечны.

Поделиться ссылкой: