Андрей Швед Фото https://ej.by

Генеральны пракурор Андрэй Швед сёння заявіў журналістам, што у Вярхоўны суд рыхтуецца зварот аб прызнанні БЧБ-сцяга “экстрэмісцкай сімволікай”, паведамляе Еўрарадыё.

Падрыхтоўка матэрыялаў для гэтага ўжо завяршаецца. Паводле слоў генпракурора, былі сабраныя нейкія “новыя пацверджанні”, што бел-чырвона-белая сімволіка выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны “карнымі батальёнамі” ва ўніформе.

Бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 гадах. Пад ім складаў прысягу ў 1995-м Аляксандр Лукашэнка пасля абрання прэзідэнтам. Гэты факт пэўны час стрымліваў улады ад прызнання БЧБ-сімволікі “экстрэмісцкай”.

Пра тое, што Генпракуратура рыхтуе дакументы аб прызнанні БЧБ-сцяга “экстрэмісцкім”, стала вядома ў студзені. Як бачым, на гэта спатрэбілася паўгода.

Бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам масавых пратэстаў 2020 года ў Беларусі. Улады пачалі актыўна пераследаваць за яго выкарыстанне і нават прыраўнялі вывешванне сцяга ў акне ці на балконе — да пікета.

Поделиться ссылкой: