Фото cdn.photosight.ru

Самалёт “Белавія”, які ляцеў з Мінска ў Турцыю (у Анталію), падаў сігнал бедства. Boeing 737 у гэты момант знаходзіўся над Варонежскай вобласцю РФ, паведамляе interfax.by.

Як паведамляе ТАСС, самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава”.

Паводле Interfax, экіпаж выйшаў на сувязь з дыспетчарамі і паведаміў пра крытычны рост тэмпературы масла ў рухавіку. Гэта і прывяло да таго, што пілоты запыталі экстраную пасадку.

Як інфармуе Еўрарадыё, а борце 197 пасажыраў і 7 членаў экіпажу.

Як вядома, для беларускіх самалётаў закрыта неба краін ЕС і Украіны, таму самалёты “Белавія” лятаюць у Турцыю праз Расію.

Поделиться ссылкой: