На волю выйшлі журналісты

Пасля 10 содняў на Акрэсціна на волю выйшла журналістка радыё «Свабода» Іна Студзінская. Пра гэта паведамляе выданне. Яна пакуль без сродкаў сувязі.

Пасля 9-й гадзіны стала вядома, што выпусцілі таксама іншага журналіста Свабоды Алега Груздзіловіча. Адвакатка Алега спаслалася на следчага з упраўлення Следчага камітэту па Менску, які паведаміў ёй, што Алега Груздзіловіча вызвалілі. Які ягоны статус невядомы. Але паводле жонкі Алега Мар’яны Груздзіловіч, удома яго пакуль няма.

Таксама сёння раніцай на волю выйшаў журналіст Ігар Ільяш.

Ігара каля Акрэсціна сустрэў брат. У першым каментары на волі Ігар распавёў, што адчувае сябе добра і бадзёра, у яго падпіска аб неразгалошванні.

«Толькі сёння даведаўся, што іншых калегаў пачалі адпускаць яшчэ ў пятніцу. Для мяне не зразумела, у чым мяне і на якой падставе падазраюць. Ёсць абмежаванне на выезд з краіны, але па Беларусі перамяшчацца магу».

Поделиться ссылкой: