Андрей Дынько

Галоўны рэдактар «Нашай гісторыі», «Дуды» и «Асцярожна: дзеці!» Андрэй Дынько распавеў у Facebook аб сваім сроку ў ізалятары на Акрэсціна.

–  На Акрэсціна – сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць; і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што – спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.А мае калегі — сапраўдныя героі. Наша Ніва не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.  <…>Вы ведаеце самі артыкулы, па якіх нас падазраюць. Першы быў смехатворны, другі — яшчэ больш смехатворны.

Яшчэ, трапіўшы на той свет, я ўразіўся, наколькі слаба мы, у СМІ, яшчэ працавалі. На Акрэсціна я зразумеў, што там, у кожнай камеры па адным, сядзяць дзясяткі арыштаваных па справе аб «падрыве» антэны Вілейскай РЛС Расіі. Між тым на момант майго затрымання СМІ зусім нічога не ведалі пра гэтыя затрыманні. Выснова тут такая: цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус. Трэба каб усё трапляла ў СМІ, сацсеткі, каналы тыя ці іншыя. Інфармацыя, фоты, відэа — журналістам павінен стаць кожны.

Яшчэ – дзякуй усім знаёмым і незнаёмым за салідарнасць. Толькі давайце памятаць: салідарнасць найбольш патрэбная найменш вядомым, і яна павінна быць не разавай, а паслядоўнай. Менш сімвалічных жэстаў, больш – практычных. Кожная капейка хай пападае тым, каму яна найбольш патрэбная.

 

Поделиться ссылкой: