Фота https://novychas.info

У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый першыя матчы ўчора правялі чатыры беларускія клубы, піша “Новы Час“.

Барысаўскі БАТЭ сустракаўся ў Батумі з мясцовым «Дынама». І перамог — 1:0.

У Капенгагене жодзінскае «Тарпеда» пацярпела буйную паразу ад аднайменнага дацкага клуба — 1:4.

Нарэшце, у чэшскім Пльзені брэсцкае «Дынама» саступіла тамтэйшай «Вікторыі» — 1:2.

Салігорскі «Шахцёр» няўдала распачаў супрацьстаянне з люксембургскай «Фолай» у другім раундзе Лігі канферэнцый. Першы — «хатні» — матч гарнякі праводзілі ў венгерскім Мішкольцы і сенсацыйна саступілі з лікам 1:2.

Матч у адказ пройдзе 29 ліпеня ў Люксембургу.

Гэта ўжо трэцяя запар параза «Шахцёра» ў сёлетняй еўракубкавай кампаніі. Раней салігорцы вылецелі з Лігі чэмпіёнаў, двойчы (0:1 і 0:1) прайграўшы балгарскаму «Лудагорцу».

Поделиться ссылкой: