У Маладзечне аштрафавалі за мітынг 10 жніўня чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна
Аляксей Кудзін / rh.by

Стала вядома, што затрыманы ў Маскве беларус Аляксей Кудзін ужо дастаўлены ў СІЗА № 1 у Мінску, паведамляе Белсат.

«Нягледзячы на тое, што 21 ліпеня Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў экстрадыцыю Кудзіна, апеляцыйны суд Масквы пакінуў у моцы рашэнне выдаць спартоўца Беларусі. Паводле адваката, Аляксея ўжо днём не было ў СІЗА Зеленаграду. Сёння раніцай стала вядома, што байца таемна вывезлі з Расеі ў Беларусь», – паведамілі праваабаронцы.

Нагадаем, што 21 ліпеня Апеляцыйны суд не адмяніў пастановы аб выдачы байца ММА Аляксея Кудзіна ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда правоў чалавека.

Аляксея Кудзіна затрымалі ў Расеі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». У Беларусі спартоўцу пагражае да 5 гадоў зняволення.

Поделиться ссылкой: