У чым падазраюць Марціновіча, Скурко і Дынько?
У чым падазраюць Марціновіча, Скурко і Дынько?

Як мы ужо паведамлялі, сёння скончыўся 72-гадзінны тэрмін затрымання нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко. Але ніхто з іх своечасова не выйшаў з ІЧУ на Акрэсціна.

Сваякам Андрэя Дынько супрацоўнікі ІЧУ паведамілі, што яго своечасова вызвалілі, але на сувязь з роднымі і адвакатамі ён не выходзіў. Дзе знаходзіцца Скурко наогул было невядома. А Сваякам Марціновіча, пасля сканчэння часу утрымання, паведамілі, што той працягвае знаходзіцца ў ІЧУ.

Пасля публікацыі “Нашай Нівы” аб знінкенні журналістаў,  стала вядома, што Андрэй Дынько на самой справе небыў вызвалены і ад раніцы знаходзіцца ў Следчым камітэце. Пры гэтым адваката да яго не выклікалі, хаця ўдзел адваката ў следчых дзеяннях абавязковы. Бліжэй да вечара Андрэй Дынько быў вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы.

Пасля зварота аб знікненні чалавека стала вядома дзе супрацоўнікі “Нашай Нівы”
Андрэй і Наталля Дынько. Першае фота галоўнага рэдактара “Нашай гісторыі” на волі пасля 13 сутак на Акрэсціна. Фота: “Наша Ніва”

Як паведамляе БАЖ, сям’я Андрэя Скурко даведалася, што ён ўзяты пад варту, ад участковага, пасля таго, як была напісана заява аб знікненні чалавека.

Толькі пасля 19 гадзіны стала вядома, што для двух супрацоўнікаў “Нашай Нівы” Следчы камітэт абраў меру ўтрымання ў выглядзе варты: для галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко.

Супрацоўнікі “Нашай Нівы” на Акрэсціна знаходзяцца ў невыносных умовах. З 8 ліпеня яны не маюць зменнага адзення і бялізны, мінімальных сродкаў гігіены, ім не выдаюць матрацы і пасельную бялізну, — усё гэта ў невыноснай спёцы.

У Андрэя Скурко — дыябет, адвакат кажа, што за апошнія дні ён моцна схуднеў. Ягор Марціновіч пры затрыманні быў збіты, у СК яму выклікалі хуткую дапамогу, у яго траўма галавы.

Перадачы ад сваякоў прынялі, але вязням не аддалі. Кіраўніцтву Міністэрства ўнутраных справаў пра гэта вядома – сваякі звярталіся з заявай на прамую лінію ячшэ 17 ліпеня.

Поделиться ссылкой: