Бойца Кудина ждёт дома жена и пятеро детей
Алексей Кудин, многократный чемпион мира по кикбоксингу и тайскому боксу

21 ліпеня адбылося судовае пасяджэнне, па выніках якога, як чакалася, Аляксей Кудзін мусіць выйсці з СІЗА ў Падмаскоўі. Акурат роўна паўгода, як баец знаходзіцца не на свабодзе.

У выніку Апеляцыйны суд пакінуў у сіле рашэнне Маскоўскага абласнога суду аб выдачы Беларусі Аляксея Кудзіна. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў камітэце «Гражданское содействие», які юрыдычна дапамагаў спартоўцу, у тым ліку прадставіў адваката.

21 ліпеня Еўрапейскі суд у правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў экстрадыцыю беларускага атлета, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

«Мы настойваем на тым, каб было прынятае пад увагу рашэнне ЕСПЧ аб прымяненні правіла 39 рэгламенту Суду», – зазначылі ў Камітэце.

Калі прымяніць правіла 39 Рэгламенту ЕСПЧ, тады беларуса мусяць выпусціць сёння. Згодна з расейскім заканадаўствам, у нуль гадзін заканчваецца ягоны шасцімесяцовы тэрмін пад вартай.

У Маскву для затрымання кікбаксёра Аляксея Кудзіна выехалі прадстаўнікі беларускіх сілавых структур. Іх апазналі пасажыры ў мінскім аэрапорце.

Раней Маскоўскі суд не задаволіў скаргу абароны Аляксея Кудзіна, якая дамагалася забароны на экстрадыцыю ў Беларусь, дзе спартоўцу пагражае працяглы тэрмін зняволення нібыта за напад на міліцыянтаў падчас пратэстаў летась у жніўні.

Поделиться ссылкой: