Георгій Рой. Фота з facebook.com/georgewroi

Протаіерэя Георгія Роя вызвалілі ад пасады настаяцеля ў галоўным праваслаўным храме Гродна — Пакроўскім саборы. Там цяпер будзе новы настаяцель. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў прэс-сакратар Гродзенскай епархіі БПЦ дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч, паведамляе Еўрарадыё. 

Па яго словах, гэтая не адзіная змена ў Гродзенскай епархіі пры новым кіраўніцтве: “Так, айцец Анатоль (Ненартовіч) больш не сакратар, Георгій Рой больш не настаяцель сабора, а Мікалай Гайдук не настаяцель майго Нікольскага храма. Але яны нікуды не падзеліся”.

У жніўні 2020-га протаірэй Георгій Рой адкрыта выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў. А яшчэ да выбараў ён звярнуўся да вернікаў з заклікам не далучацца да хлусні, бо айцом хлусні ёсць д’ябал.

Мяркуецца, што Георгія Роя адправяць служыць у вёску Квасоўка каля Гродна.

На пачатку чэрвеня 2021-га ў адстаўку быў адпраўлены архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Афіцыйна гэта патлумачылі “станам здароўя”. Упартыя чуткі звязваюць адстаўку Арцемія з тым, што ён адкрыта і неаднаразова асудзіў гвалт з боку сілавікоў. На яго месца быў прызначаны архіепіскап Антоній.

Поделиться ссылкой: