У чым падазраюць Марціновіча, Скурко і Дынько?
У чым падазраюць Марціновіча, Скурко і Дынько?

Сёння стала вядома, у чым падазраюць галоўнага рэдактара “Нашай нівы” Ягора Марціновіча — “у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання” (ч. 2 арт. 216 КК). Яму пагражае “хімія” ці калонія на тэрмін да 5 гадоў, паведамляе тэлеграм-канал @nashaniva.

Раней Марціновіча затрымлівалі на 10 сутак па ч. 1. арт. 342 КК —  “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. У выніку абвінавачванне не выставілі, але і не вызвалілі. Следчы паведаміў сваякам Ягора Марціновіча, што той затрыманы на 3 сутак як падазраваны па згаданым 216-м артыкуле. Па ім жа ў ізалятары зараз трымаюць і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу “Нашай нівы” Андрэя Скурко. Таксама за кратамі па тым жа артыкуле трымаюць і галоўнага рэдактара часопіса “Наша гісторыя” Андрэя Дынько.

Стала вядома, што сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізічных асобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных асобаў. Урон, нанесены “Мінэнерга”, ацэньваецца на суму 3,5 тысячы рублёў.

Праваабаронцы прызналі ўсіх іх палітвязнямі.

Поделиться ссылкой: