Tанк «Абрамс» M1A2 Фото: Christopher McCullough

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што з наступнага года польская армія атрымае амерыканскія танкі «Абрамс». Міністэрства абароны падпісала кантракт на пакупку 250 машын гэтага тыпу, паведамляе Polskie Radio S.A. Цана ўгоды — 6 мільярдаў долараў.

Міністр Блашчак заявіў, што танкі атрымае 1-я Варшаўская бранятанкавая брыгада:

– Мы заказваем, найбольш сучасныя танкі, найлепш аснашчаныя і правераныя ў баі. Нагадваю згаданыя танкі былі створаныя, як супрацьвага расійскім танкам T-14 «Армата». Мы павінны атрымаць амерыканскія танкі з новага года і такім чынам хутка павялічым абарончы патэнцыял краіны.

Кантракт тычыцца танкаў M1A2 «Абрамс»у версіі SEPv3. Гэта апошняя версія гэтай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца з 2020 года. Новыя танкі павінны замяніць самыя старыя ў польскай арміі танкі Т-72 і крыху навейшыя PT-91 Twardy.

Поделиться ссылкой: