Падчас ператрусу з дому Стэфановічаў сілавікі акрамя тэхнікі забралі дзіцячы вадзяны пісталет
Аліна Стэфановіч, жонка праваабаронцы Валянціна Стэфановіча

Аліна Стэфановіч, жонка праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, распавяла Радыё Свабодзе пра ператрус і затрыманне. 

Калі ў дом пачалі грукацца міліцыянты, іх з Валянцінам дзеці яшчэ спалі. Сілавікі забралі адзін вялікі і два малыя бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама камп’ютары і тэлефоны, у тым ліку дзіцячыя. Да таго ж забралі і дзіцячы вадзяны пісталет.

Паколькі дзеці непаўналетнія, візіт сілавікоў у хату ў любым выпадку заспеў сям’ю знянацку, прызналася Аліна Стэфановіч.

Як мяркуе Аліна, што дакладна ня ўдасца зрабіць уладам у выніку арыштаў лідараў праваабарончай арганізацыі – паралізаваць працу праваабарончага цэнтру. Паводле інфармацыі жонкі Валянціна Стэфановіча, ягоныя калегі даўно вызначылі, якім чынам будзе працаваць арганізацыя ў выпадку крымінальных спраў і арыштаў яе лідараў. Ёсць шэраг людзей, якія працягваюць бараніць правы беларусаў, праваабаронцы будуць працаваць.

14 ліпеня па ўсёй Беларусі сілавікі затрымлівалі праваабаронцаў. Васьмёх праваабаронцаў затрымалі ў рамках крымінальных спраў паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты падаткаў) на 72 гадзіны.

  1. Алесь Бяляцкі;
  2. Валянцін Стэфановіч;
  3. Уладзімер Лабковіч;
  4. Сяргей Сыс;
  5. Алена Лапцёнак;
  6. Андрэй Палуда;
  7. Яўгенія Бабаева, праваабаронца (грамадзянка Расеі);
  8. Віктар Сазонаў;
  9. Ніна Лабковіч, дырэктарка аб’яднання інвестараў Angels Band.

Пасля ператрусаў і допытаў вызвалілі праваабаронцу «Вясны» з Барысава Алега Мацкевіча, праваабаронцу са Смаргоні Алеся Дзергачова, былога сябра «Вясны» з Воршы Васіля Леўчанкава, праваабаронцу і рэдактара Orsha.eu Ігара Казьмерчака.

Поделиться ссылкой: