Фото с сайта ont.by

Прыкладна 160 тысяч чалавек стаяць у Беларусі на дыспансерным уліку па алкаголі. Такую лічбу назваў нарколаг Іван Канаразаў, выступаючы на тэлеканале СТБ. Гэта 1,7% ад усіх жыхароў краіны.

Чалавека здымаюць з дыспансернага ўліку толькі пасля трох гадоў без “зрываў”.

Дарэчы, у Беларусі працуюць каля 105 груп ананімных алкаголікаў. З іх прыкладна 30 — у Мінску. Пра гэта распавёў Аляксандр Вусік, член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў».

Амаль 2% беларусаў стаяць на дыспансерным уліку па алкаголі
Ілюстрацыя “Еўрарадыё”

Ён дадаў, што сустрэчы у групах часткова дапаммагаюць пазбавіцца ад залежнасці:

“Ёсць у супольнасці так званая праграма “12 крокаў” – гэта шлях да цвярозасці, тое, што дапамагае алкаголіку убачыць праблемы. Таму што алкаголь чалавека ўводзіць у нейкую ілюзію, і чалавек, ужываючы алкаголь, знаходзіцца ў нейкім ілюзорным стане, тыя ж самыя ўчынкі … Дапусцім, садзіцца ці не садзіцца за руль. Мне здаецца, што любы разважны чалавек падумае, што пазбавяць, пакараюць, не даеду.
     Гэтая праграма “12 крокаў” прыводзіць да таго, што чалавек змяняе вобраз мыслення. Сутнасць: алкаголік, які прайшоў па гэтай праграме, аддае вопыт таго, хто хоча стаць на цвярозы лад жыцця”.

Пры цяжкай праяве алкагольнай залежнасці чалавека можна пакласці ў аддзяленне рэабілітацыі. Калі казаць пра дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, шпіталізацыя ў Беларусі ажыццяўляецца на 28 дзён. Пры лекаванні рэалізуецца “12-крокавая” праграма.

Поделиться ссылкой: