Тима Белорусских осужден на 2 года домашней «химии»
Фото: TUT.BY

Пасля выхаду з ЦІП і ІЧУ Акрэсціна многія расказвалі, што працяглы час на паўторы гралі 5 песень Цімы Беларускіх.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у гэтыя дні сам музыка знаходзіўся на Акрэсціна.

Яго пакаралі некалькімі суткамі за парушэнне падчас адбыцця хатняй хіміі (Ціма Беларускіх — сапраўднае прозвішча Марозаў — у красавіку атрымаў 2 гады «хатняй хіміі» за набыццё наркотыкаў).

Цяпер Ціма на волі, гэта пацвердзіла яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. За што канкрэтна пакаралі спевака яна не адказала, толькі ўдакладніла, што не за алкаголь.

Па нашай інфармацыі, пасля выхаду Цімы, яго трэкі перасталі ўключаць на Акрэсціна.

Поделиться ссылкой: