Масавыя рэпрэсіі: наступ на праваабаронцаў і грамадскія арганізацыі
Ператрус і канфіскацыя тэхнікі

14 ліпеня – чарговы “чорны дзень” у гісторыі сучаснай Беларусі: следам за незалежнымі СМІ пад татальную зачыстку патрапілі практычна ўсё праваабарончыя арганізацыі, Цэнтр эканамічных даследаванняў, Партыя БНФ, Рух “За свабоду”.

Аблаву на грамадскія арганізацыі ўлады пачалі з праваабаронцаў. А сёмай раніцы з ордарамі на ператрус на падставе крымінальнай справы аб арганізацыі пратэстаў сілавікі прыйшлі да актывістаў раней пазбаўленага акрэдытацыі праваабарончага цэнтру. Сябраў Рады арганізацыі Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча павезлі на допыт, пасля чаго затрымалі на семдзесят дзве гадзіны. У праваабаронцаў вынеслі ўсю тэхніку. Знікла сувязь са старшынём «Вясны» Алесем Бяляцкім…

Але гэта быў толькі пачатак.

Далей мы прыводзім спіс тых ператрусаў і затрыманняў, што адбыліся сёння і пра якія вядома праваабаронцам на 21:00.

Затрыманыя ці завезеныя на допыт пасля ператрусаў

  1. Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны» (затрыманы на 72 гадзіны)
  2. Ніна Лабковіч, дырэктарка аб’яднання інвестараў Angels Band (затрыманая на 72 гадзіны)
  3. Валянцін Стэфановіч, сябра Рады «Вясны» (затрыманы на 72 гадзіны)
  4. Алесь Бяляцкі, кіраўнік «Вясны» (затрыманы)
  5. Сяргей Сыс, журналіст і праваабаронца
  6. Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны» (затрыманая на 72 гадзіны)
  7. Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны» (затрыманы на 72 гадзіны)
  8. Яўгенія Бабаева, праваабаронца (затрыманая на 72 гадзіны)
  9. Алег Мацкевіч, праваабаронца «Вясны» (Барысаў),
  10. Ігар Казмерчак, праваабаронца «Вясны» (Орша),
  11. Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны» (Гродна, затрыманы на 72 гадзіны)
  12. Марына Статкевіч, былая сябра «Вясны» (Барысаў),
  13. Аляксандра Харытон
  14. Мікола Шарах (кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка, затрыманы на 72 гадзіны)
  15. Арына Каршунова, актывістка (затрымаў КДБ)
  16. Аляксандр Руткевіч, акывіст (затрымаў КДБ)
  17. Алесь Міноў (няма сувязі, меркавана, затрыманы)
  18. Яўгенія Субот (няма сувязі, меркавана, затрымана)
  19. Артур Юсупаў з інваліднасцю (Гомель, пасля допытў ў КДБ вызвалілі)
  20. Сяргея Мацкевіча (Цэнтр Супольнасць).

Прайшлі ператрусы

  1. Тамара Мацкевіч (Таварыства беларускай школы);
  2. Кірыл Кафанаў (Брэст, Human Constanta);
  3. Пляцоўка «Тэрыторыя правоў»;
  4. Офіс Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;
  5. Вольга Смалянка, дырэктар Lawtrend;
  6. Офіс «Имена»;
  7. Офіс Рух «За свабоду!»;
  8. Сядзіба БНФ;
  9. Офіс Беларуская асацыяцыяжурналістаў (БАЖ);
  10. Офіс Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»;
  11. Офіс Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC;
  12. Офіс праваабарончай арганізацыі «Гендэрныя перспектывы»;
  13. Арганізацыя Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі;
  14. Офіс Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя» (Полацк);
  15. Офіс ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна);
  16. сябры грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі”;
  17. Офіс “Саюз беларускіх пісьменнікаў”;
  18. Кацярына Сяргеева, дырэктар «Имён»
  19. Эканаміст Яраслаў Раманчук;
  20. Кацярына Сінюк, заснавальніца «Имён»;
  21. Алесь Дзергачоў, праваабаронца «Вясны» (Смаргонь, вызвалілі пасля допыту ў Гародні);
  22. Анатоль Лябедзька, палітыка;
  23. Лера Сом, паэтка;
  24. Сафія Емельянава, старшыня праўлення адукацыйнага цэнтра ПОСТ;
  25. Офіс «Беларускага Хэльсінкскага камітэту»;
  26. Офіс лабараторыі «Новак»;
  27. Офіс пазбаўленага акрэдытацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» на Мяржынскага;
  28. Офіс «АГП»;
  29. Вольга Беляўцова, сябра «АГП» з Бараўлян;
  30. Віктар Янчурэвіч, намеснік старшыні «Руху «За свабоду!»;
  31. Наталля Рабава, дырэктар школы менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA/BIPART.

Поделиться ссылкой: