Ціск на праваабаронцаў

Раніца 14 ліпеня азначылася ператрусамі ў праваабаронцаў. Сілавікі прыйшлі з ператрусам да намесніка старшыні і юрыста праваабарончай арганізацыі.

Уладзімер Лабковіч паспеў толькі паведаміць пра ператрус на сваёй старонкі ў Фэйсбуку. Падрабязнасцяў ператрусу пакуль няма.

Таксама стала вядома і пра тое, што пачаўся ператрус дома ў намесніка старшыні праваабарончага цэнтру Валянціна Стэфановіча.

У 8.15 раніцы супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава.

З ператрусам прыйшлі і да дырэктаркі Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольгі Смалянка. Ператрус адбудзецца і на офісе праваабарончай арганізацыі.

Каля 10-й раніцы стала вядома, што ў Мінску затрымалі журналіста і праваабаронцу Сяргея Сыса.

Поделиться ссылкой: