Нарвегія далучылася да санкцыяў Еўрасаюзу
Нарвегія далучылася да санкцыяў Еўрасаюзу

Нарвегія далучыліся да абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў і юрыдычных ды фізічных асобаў, якія звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, паведамляе МЗС Нарвегіі.

Нарвегія далучылася да санкцыяў Еўрасаюзу
Міністр замежных спраў Нарвегіі Іне Эрыксен Сэрэйдэ

Сёння Нарвегія далучылася да новых сектаральных санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі ў адказ на сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца ўладамі краіны, – паведаміла міністр замежных спраў Іне Эрыксан Серэйдэ.

Нарвегія ўвяла абмежаванні на гандаль беларускімі таварамі двайнога прызначэння, нафтапрадуктамі, таварамі, якія выкарыстоўваюць пры вытворчасці тытуню. МЗС краіны лічыць, што ўведзеныя санкцыі датычацца тавараў, якія прыносяць беларускаму рэжыму прыбытак.

У Осла лічаць, што ў Беларусі надалей пагаршаецца сітуацыя з правамі чалавека. Улады пераследуюць свабоду слова, апазіцыя апынаецца ў турме.

– Гэтыя сектаральныя санкцыі дэманструюць рашучасць Нарвегіі і яе найбліжэйшых еўрапейскіх партнёраў жорстка рэагаваць на буйныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Замест таго каб праводзіць сваю правальную палітыку, рэжым павінен вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з дэмакратычнымі сіламі, – лічыць міністр замежных спраў Эрыксан Серэйдэ.

Нагадаем, што Брусель прыняў чацвёрты пакет санкцыяў супраць чыноўнікаў Беларусі 24 чэрвеня. Цяпер Літва, праз міграцыйны крызіс, настойвае на ўвядзенні пятага пакету абмежавальных захадаў.

Поделиться ссылкой: