Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што на яго дом быў учынены напад.

«Ноччу ў мой дом, дзе жывуць мае дзеці, кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю!! Першая бутэлька выбухнула! Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў! Перакананы, мы знойдзем вінаватых. Вось такую дэмакратыю нам рыхтуюць», – напісаў Гайдукевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вечарам 11 ліпеня.

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН.

Пазней Гайдукевіч напісаў у Фэйсбуку, што следча-аператыўная група знайшла яшчэ адну, трэцюю бутэльку з запальнай сумессю. Выбухнула, паводле Гайдукевіча, адна бутэлька з трох.

Алег Гайдукевіч – прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, падчас выбараў 2020 году вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, але зняў сваю кандыдатуру на карысць Лукашэнкі.

Поделиться ссылкой: