Чарговы пажар на МАЗе. На гэты раз гарэў трансфарматар
Фота: twitter.com/112MINSK

Раніцай 12 ліпеня, на МАЗе адбыўся пажар. У сталеліцейным цэху № 1 сталічнага прадпрыемства па Сацыялістычнай вуліцы гарэў трансфарматар.

Чарговы пажар на МАЗе. На гэты раз гарэў трансфарматар
Фота: twitter.com/112MINSK

На месца прыбыла спецтэхніка ратавальнікаў (19 адзінак), паведамляе Еўрарадыё. Плошча ўзгарання складала 40 квадратных метраў.

Чарговы пажар на МАЗе. На гэты раз гарэў трансфарматар
Фота: twitter.com/112MINSK

Як паведамляе МНС, пажар ліквідавалі, ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.

Чарговы пажар на МАЗе. На гэты раз гарэў трансфарматар
Фота: twitter.com/112MINSK

Нагадаем, што за апошні тыдзень гэта другое ўзгаранне на МАЗе. 8 ліпеня ратавальнікі ліквідавалі пажар на складзе масла. Будзьце ўважлівы, бо гарачае надвор’е, якое зараз трымаецца ў Беларусі, можа спрыяць узнікненню пажараў і аварый.

Поделиться ссылкой: