У рэпертуары знакамiтага рэгi-гурта Botanic projekt няшмат песняў на беларускай мове, але тая, што ёсць, — чапляе сэрца і розум. Гэта песня «Ратуй».

Яна была напісаная ў кастрычніку 2020 года адным з вакалістаў гурта Клімам Малажавым (ён на той момант быў асуджаны на 9 гадоў зняволення па артыкуле 328 і адбываў пакаранне на «хіміі») і перададзеная на волю. І ўпершыню «Ратуй» з’явілася ў аранжыроўцы і выкананні іншага ўдзельніка гурта — Андрэя Багамолава.

Новае, моцнае гучанне песня «Ратуй» атрымала якраз на нядаўнім анлайн-канцэрце, які адбыўся ў творчай прасторы PartyZona беларускага рэсурса budzma.by.

Цалкам паглядзець анлайн гурта «Botanic projekt» можна тут:

 

Поделиться ссылкой: