Пасля ператрусаў і допытаў рэдактары і галоўны бухгалтар

Раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю “Нашай Нівы” і дадому да  работнікаў медыя.

Ператрус адбыўся ў рэдакцыі выдання, офісе бухгалтэрыі, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко і Андрэя Дынько, а такжа ў бухгалтара Вольгі Раковіч.

Ператрус і допыты супрацоўнікаў “Нашай Нівы” праводзяцца па арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт.  293 КК (масавыя беспарадкі).

  • Галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
  • Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу НН Андрэй Скурко таксама праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
    Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак.
  • Галоўны рэдактар часопісаў “Наша гісторыя” і дзіцячых Андрэй Дынько праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
  • Галоўны бухгалтар НН Вольга Раковіч — падазраваная па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Яна затрыманая на 72 гадзіны і будзе дастаўленая ў ІЧУ на Акрэсціна.
  • Карэспандэнта Наталлю Лубнёўскую і фатографа Шуру Піліповіч-Сушчыц адпусцілі з рэдакцыі пад падпіску аб неразгалошванні.

Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у СК.

Нагадаем, Мінінфарма апублікаваў каментар з нагоды заблакаванага сайта «Нашай Нівы»: «На падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурса nn.bу».

Поделиться ссылкой: