Ягор Марціновіч
Ягор Марціновіч / nn.by

Onliner піша, што ў СК ім заявілі, што ніякай хуткай нікому не выклікалі.

Жонка Ягора Марціновіча журналістка Адар’я Гуштын паведаміла, што яшчэ раніцай ён адчуваў сябе добра:

«Я не ведаю, што з ім зрабіў ГУБОП, таму што яшчэ раніцай гэта быў здаровы чалавек. Але і на ператрусе ў рэдакцыі, і на ператрусе дома ён выглядаў дрэнна, паводзіў сябе нехарактэрна».

Як стала вядома “Нашай Ніве”, ператрус і допыты супрацоўнікаў “Нашай Нівы” праводзяцца па арт.342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІВС на Акрэсціна.

Ператрус адбыўся ў рэдакцыі выдання, офісе бухгалтэрыі, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко і Андрэя Дынько, у бухгалтара Вольгі Раковіч.

Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у СК.

Поделиться ссылкой: