Золотовалютные резервы Беларуси с начала года снизились на 22%
Фото http://www.belmarket.by

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені 2021-га знізіліся на $353,8 млн (на 4,6%), паведамляе Еўрарадыё.  Да гэтага ў красавіку-траўні яны раслі (у апошнім месяцы вясны — на 485,2 млн долараў). На 1 ліпеня золатавалютныя рэзервы складалі $7,4 млрд.

У Нацбанку тлумачаць зніжэнне золатавалютных рэзерваў планавымі выплатамі па ранейшых крэдытах (каля 240 млн долараў) і зніжэннем кошту манетарнага золата.

На канец 2021 года Нацбанк плануе ўтрымаць ЗВР на ўзроўні не ніжэй за $6 млрд.

Поделиться ссылкой: