Стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы мінімум на два тыдні. Сёння ёй спаўняецца 38 гадоў, піша “Наша Ніва“.

Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. 29 сакавіка палітзняволенай прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, што ўваходзіць у яго).

Шматдзетная маці за кратамі ўжо амаль чатыры месяцы. 111 дзён яна не бачыла сваіх пяцярых непаўналетніх дзяцей. Нядаўна Вольга цяжка перахварэла на COVID-19, а зараз аднаўляе сілы і здароўе.

Павіншаваць палітзняволеную з Днём нараджэння можна па адрасе: РНПЦ Псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152.

Поделиться ссылкой: