Максім Баграцоў. Фота https://www.the-village.me

Лідар Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў паляцеў у ЗША.

«Я і ў Маскву ездзіў, ды і ці мала куды я магу выехаць з Беларусі па справах? І многія сябры Каардынацыйнай рады выязджалі з Беларусі і заяджалі назад.

У мяне ў ЗША дзеці, я іх не бачыў ужо 10 месяцаў. Я думаю гэта нармальна — праведаць іх, а таксама вырашыць пэўныя справы.

Я скажу так: няма імавернасці, што я не вярнуся ў Беларусь», — сказаў Баграцоў у каментары «Нашай Ніве».

Поделиться ссылкой: