Новыя гульні ў дзіцячым аздараўленчым лагеры
Сцяна шчытоў. Фота: mosty-zara.by

У летнім аздараўленчым лагеры ў Мастоўскім раёне хлопчыкам выдавалі міліцэйскія шчыты і дубінкі, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на mosty-zara.by.

Тут няма нічога дзіўнага, паколькі лагер “Навабранцы” арганізаваны ўпраўленнем адукацыі на базе мясцовага РАУС.

Новыя гульні ў дзіцячым аздараўленчым лагеры
Сцяна шчытоў. Фота: mosty-zara.by

На фотаздымках відаць, што міліцыянеры арганізавалі заняткі з дзецьмі: праводзілі “затрыманне”, вучыліся дзейнічаць групай са шчытамі. Некаторыя з хлопчыкаў ужо збіраюцца “звязаць сваё жыццё з органамі правапарадку”, піша раённая газета.

Новыя гульні ў дзіцячым аздараўленчым лагеры
Сцяна шчытоў. Фота: mosty-zara.by
Новыя гульні ў дзіцячым аздараўленчым лагеры
У музеі турмы. Фота: mosty-zara.by

Поделиться ссылкой: