На беларускі брэнд Honar завялі справу і аштрафавалі
Дызайнерская беларуская вопратка Honar. Фота: honar.by

Два месяца таму, 6 траўня, каля 13:00 да дызайнераў беларускай вопраткі Honar прыйшла праверка з Дзяржстандарту.

На беларускі брэнд Honar завялі справу і аштрафавалі
Дызайнерская беларуская вопратка Honar. Фота: marketing.by

Тады заснавальнік кампаніі Павел Доўнар распавядаў, што правяраюць дакументы кампаніі.

Супрацоўнікі апісваюць адзенне, па іх тэрміналогіі — адбіраюць вопротку на нейкі аналіз. Нешта правяраюць, патрабуюць паказаць то адні, то другія дакументы“, — кажа Доўнар.

Тады Павел казаў, што праверка працягнецца да 28 траўня. Але пра тое, што праверка завершылася, заснавальнік кампаніі певедаміў толькі сёння, 6 ліпеня,  праз Facebook:

“Праверка закончылася. Завялі справу і пастанавілі нас аштрафаваць. Напарушалі мы дзяржаўных стандартаў на 64 рублі 20 капеек”.

Поделиться ссылкой: