2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа».

«Цяпер вы бачыце: яны хочуць павярнуць гісторыю назад, рэабілітаваць сваіх дзядоў і прадзедаў і завяршыць імі пачатую справу. Таму выйшлі разбураць суверэнную дзяржаву. Гэта неймаверна: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасці яны рушылі пад сцягамі фашысцкіх наймітаў-паліцаяў. І апошні час нашы сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты аб тым, што ў касцёлах хочуць памаліцца [г.зн. 3 ліпеня) пад «Магутны Божа». Глядзіце, нарвецеся»,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

***

На прапанову ад уладаў правесці 3 ліпеня агульнабеларускую малітву за Беларусь, у курыі каталіцкай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі тады адказалі, што каталікі ў гэты дзень будуць маліцца аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама курыя заахвочвае напрыканцы святой імшы выканаць гімн «Магутны Божа», «у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».

Даведка. Верш «Магутны Божа» быў напісаны Наталляй Арсенневай у Мінску ў 1943 годзе. Яна тады працавала ў «Беларускай газеце». У 1947-м на эміграцыі быў пакладзены на музыку Міколам Равенскім. Выконваўся на эміграцыі і з 1990-х у беларускіх касцёлах у канцы імшы. Набыў папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года (дарэчы, вядучы саліст Вяліка тэатра оперы і балета, лаўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў Iлля Сiльчукоў, якi выканаў “Магутны Божа” у вядомым шчымлівым клипе, быў тады звольнены з тэатра. – “НВ”.)

Поделиться ссылкой: