Ва Украіне не ведаюць, што мяжа з Беларуссю «цалкам перакрываецца»
Беларуска-украінская мяжа / БЕЛТА

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мяжа з Украінай цалкам перакрываецца. Такое даручэнне ён даў памежным войскам. Нібыта адтуль паступае ў нашу краіну шмат зброі, піша Еўрарадыё.

Таксама ён паведаміў пра выяўленыя “спячыя тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя атрады самаабароны”. Паводле яго слоў, яны чакалі “дзень ікс”, каб паўдзельнічаць у “гвалтоўнай змене ўлады”. Лукашэнка падкрэсліў, што да гэтай справы нейкае дачыненне маюць Германія, Украіна, ЗША, Польшча і Літва.

Але ва Украіне заявілі, што Беларусь афіцыйна не паведамляла пра закрыццё мяжы. “Ад такога кроку пацярпеў бы найперш беларускі народ”, — сказаў прадстаўнік МЗС Украіны Алег Мікалаенка.

У МЗС Украіны абвяргаюць заяву пра зброю з украінскай тэрыторыі і падкрэсліваюць, што Кіеў ніколі не ўмешваўся і не збіраецца ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі.

Ва Украіне лічаць, што такая заява пра зброю, пра “знешнюю пагрозу” з поўдня — адпавядае “палітыцы дэзынфармацыі, рэпрэсій і запалохвання беларускага насельніцтва”.

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка сказаў, што ў Беларусь змогуць патрапіць толькі мірныя людзі. “Усіх астатніх у палон браць не будзем”, — дадаў ён.

Поделиться ссылкой: