Ганна Сола

Беларуская біятланістка апублікавала відэакалаж з рамантычных фота, на якіх знята з веласіпедыстам Станіславам Бажковым, а таксама смайлік «пярсцёнак».

У кліпе на песню «Мы разам» гераіня выходзіць замуж, так што, хутчэй за ўсё, пара заручылася.

Яшчэ адна вядомая біятланістка, Надзея Скардзіна, пракаментавала гэтае відэа так: «О-о-о!!! Віншую вас!!! Любоў ды згода!!!»

Дарэчы, бронзавая медалістка чэмпіянату свету 2021 года Ганна Сола адмовілася падпісваць праўладны ліст спартсменаў, хаця астатнія біятланісты ад такой прапановы адмовіцца не змаглі.

«Мне ёсць за што сказаць дзякуй краіне, але ў першую чаргу хацелася б, каб спорт заставаўся па-за палітыкай, – распавяла затым пра сваё рашэнне Ганна. – Цяжка канцэнтравацца на спартыўных выніках, калі чытаеш сумныя навіны з Беларусі. Таму мая пазіцыя нават не палітычная, а агульначалавечая: за мір, выкананне законаў і рашэнне любых пытанняў без ужывання гвалту.

Пасля гэтага мне прыйшло вельмі шмат паведамленняў са словамі падтрымкі ад беларусаў. Акрамя таго, было шмат званкоў ад блізкіх: «Ганначка, малайчына, многія людзі перадаюць табе прывітанні». Толькі каментарыяў у Instagram было каля трох тысяч, а што рабілася ў дырэкце – нават не магу ўявіць».

Поделиться ссылкой: