Фота: https://novychas.by

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс над аўтарам «Новага Часу», блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком. Суддзя Анастасія Папко, адвакат Яўген Маслаў, пракурор Антон Цюменцаў.

На суд прыйшлі каля 30 чалавек, у тым ліку бацькі і нявеста Міколы. Таксама запусцілі некалькі журналістаў і проста неабыякавых людзей.

У Мінску пачалі судзіць Міколу Дзядка
Бацькі Міколы Дзядка. Фота: Новы Час

Міколу Дзядка затрымалі позна ўвечары 11 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Гвалтам прымусілі зняцца на камеру для роліку МУС.

Пасля затрымання адвезлі ў Мінск у ГУБАЗіК. Там ён чатыры гадзіны праляжаў тварам у падлогу. Яго катавалі — збівалі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў. Затым яго адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна, пазней перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Некалькі разоў Міколу пераводзілі ў Жодзіна і назад на «Валадарку». За час зняволення Міколу неаднаразова кідалі ў карцар.

У Мінску пачалі судзіць Міколу Дзядка
Фота https://novychas.by

Міколу Дзядку прад’яўлены абвінавачанні па:

арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 Крымінальнага кодэксу – Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 295 Крымінальнага кодэксу – Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Мікола Дзядок віну не прызнаў ні па адным артыкуле.

У Мінску пачалі судзіць Міколу Дзядка
Фота https://novychas.by
У Мінску пачалі судзіць Міколу Дзядка
Фота https://novychas.by

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»