Беларуская мастачка з Гродна аформіла вокладку расійскага часопіса «Искусство кино»

Новы нумар расійскага часопіса «Искусство кино» выйшаў з вокладкай працы беларускай мастачкі з Гродна Руфіны Базловай, паведамляе БАЖ. 

У нумары — сацыяльная праблематыка, класіка іранскага кіно «новай хвалі», тэорыя і практыка YouTube, рэцэнзіі на галоўныя фільмы Берлінале-2021.

Падзеі ў Беларусі адрэфлексавалі ў найноўшай драматургіі маладых аўтараў гэтай краіны. У новым выпуску часопіса апублікавана некалькі тэкстаў, напісаных па гарачых слядах пратэстаў і рэакцыі ўлады, а таксама апублікаваны твор беларускага драматурга Паўла Пражко.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»