Анатоль Лябедзька

Палітык паляцеў у Батумі разам з жонкай амаль адразу пасля вызвалення з ізалятара, дзе былі створаны нечалавечыя ўмовы ўтрымання.

Нагадаем: за кратамі былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі правёў 30 сутак.

Некаторыя адзначалі, што пасля выхаду на волю Лябедзьку было не пазнаць – складаныя ўмовы адбіліся, магчыма, не толькі на яго знешнасці, але і на здароўі. Таму такі рэлакс для палітыка – не раскоша, а сапраўдная неабходнасць. «Вяртанне да жыцця!» – пракаментаваў адзін з першых сваіх марскіх заплываў у гэтым сезоне вядомы беларускі апазіцыйны палітык.

Анатоль Лябедзька падарожнічае разам з блізкімі людьмі, ён пабываў ў самай старой крэпасці Грузіі – Гоніа-Апсароскай – і іншых выдатных месцах краіны, у якую яшчэ можна свабодна паляцець з Беларусі самалётам.

«Вадаспад Махунцэці, вадаспад кахання. Беражыце родных і блізкіх!» – так падпісаў Анатоль Уладзіміравіч адзн са сваіх здымкаў разам з жонкай Святланай, размешчаны ў «Інстаграме».

Анатоль Лябедзька адпачывае ў Грузіі

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»