Верталёт аднаўленню не падлягае

Тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси» распавёў падрабязнасці жорсткай пасадкі верталёту Мі-2 Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі, аб якім учора паведаміла прэс-служба МНС.

Борт узляцеў з пляцоўкі ў Пінску і адправіўся па маршруце. У раёне вёскі Чарабасава Лунінецкага раёну пачалося некантралюемае кручэнне.

Экіпаж здолеў выраўнаваць верталёт перад зямлёй і здзейсніць жорсткую пасадку.

Камандзір судна шпіталізаваны, а лётчык-назіральнік сур’ёзна не пацярпеў. Верталёт аднаўленню не падлягае. Папярэдняя прычына – адмова тэхнікі.

Поделиться ссылкой: