Ван Гог

Музей Ван Гога ў Амстэрдаме выставіў новую раннюю працу мастака — эскізы трох сялян. Яны намаляваныя алоўкам на фрагменце паперы вышынёй 28 і шырынёй 5 сантыметраў і датаваныя 1881 годам.

Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што гэты кавалак паперы славуты мастак выкарыстоўваў у якасці закладкі. Яе знайшлі ў кнізе пра французскае сялянства, якую Ван Гог падарыў свайму сябру Антону ван Рапарду, піша budzma.by са спасылкай на The Art Newspaper.

На першым эскізе намаляваная жанчына, якая ідзе міма дрэва са зрэзанай верхавінай. На другім — мужчына, які сядзіць ля вагню. Гэты эскіз нагадвае зроблены ў лістападзе 1881 года малюнак «Стары ля каміна». На трэцім — жанчына ў профіль.

У кнізе знайшлі тры новыя эскіза Ван Гога, якія ён намаляваў 140 гадоў таму
Эскізы сялянаў на меркаванай вокладцы

Магчыма, гэта вольныя ілюстрацыі да рамана, у якім былі знойдзеныя эскізы — «На досвітку» Эркмана-Шатрыана (у іншым перакладзе «Гісторыя аднаго селяніна»). У ім апісана гісторыя Французскай рэвалюцыі вачыма селяніна з Эльзаса.

У кнізе знайшлі тры новыя эскіза Ван Гога, якія ён намаляваў 140 гадоў таму
Малюнак «Стары ля каміна», 1881 год

Асобнік рамана разам з эскізамі Ван Гог падарыў свайму сябру мастаку Антону ван Рапарду ў 1883 годзе. Верагодна, Вінцэнт забыўся пра закладку, якая засталася ў кніге. Бо калі б ён хацеў паказаць сябру, як развіваюцца ягоныя здольнасці, хутчэй за ўсё паказаў бы свежыя эскізы, а не малюнкі двухгадовай даўніны.

У кнізе знайшлі тры новыя эскіза Ван Гога, якія ён намаляваў 140 гадоў таму
Кніга з подпісам Ван Гога, у якой былі знойдзены экскізы

Праз дзевяць гадоў Ван Рапард памёр, і кніга перайшла яго жонцы Генрыэце. Пасля таго, як яе не стала ў 1910-м, сям’я захоўвала раман 109 гадоў, не паведамляючы пра малюнкі Ван Гога. У 2019-м родныя Генрыэты прадалі кнігу і эскізы музею.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»