Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошаве Талачынскага раёна 23 чэрвеня атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3 катэгорыі, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

У пачатку года выпадкова выявілася, што сядзіба ў Галошаве і казначэйства ў Дзісне знаходзяцца ў спісе на знос. Але дзякуючы апублічванню гэтай інфармацыі, публікацыям у СМІ і ўмяшальніцтву Міністэрства культуры ўдалося не толькі выратаваць будынкі ад зносу, але і падштурхнуць мясцовыя ўлады да падрыхтоўкі і вынясення прапаноў на наданне ахоўнага статусу.

Сядзібу Цюндзявіцкіх, уратаваную ад зносу, ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Пакуль у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў унеслі толькі сядзібу Цюндзявіцкіх. Міёрскі выканкам пакуль не падаў адпаведныя дакументы па Дзісне на разгляд абласной рады, але перспектывы ўсё ж абнадзейлівыя.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»