Андрэй Пачобут. Фота https://docudays.ua
Андрэй Пачобут. Фота https://docudays.ua

Палітвязень захварэў на каранавірус.

Нагадаем: 10 сакавіка гэтага года сілавікі завялі крымінальную справу за правядзенне імпрэзы ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце.

23 сакавіка ў Гродне была затрымана кіраўніца не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс, а яшчэ праз два дні – журналіст і актывіст гэтага ж саюза Андрэй Пачобут.

Затрыманні адбыліся ў межах крымінальнай справы паводле ч.3 арт.130 «Распальванне расавай, нацыянальнай варожасці». Паводле гэтага артыкула абвінавачанаму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнім часам блізкія і калегі Андрэя Пачобута былі ў званы – вязню патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога.

– На гэтым тыдні размаўляла з турэмным доктарам Андрэя, распавяла жонка вязня Аксана ПАЧОБУТ.Тэст на COVID-19 яму зрабілі толькі 16 чэрвеня, таму на каранціне ён будзе 21 дзень – да 8 ліпеня. Увесь гэты час адвакат наведаць яго не зможа. Лісты, я так бачу, таксама ад яго не выпускаюць. Апошні ліст прыйшоў 14 чэрвеня, а напісаны ён быў 8 чэрвеня. Муж паведаміў, што яго самаадчуванне пагаршаецца, збіваецца сардэчны рытм.

Паводле слоў Аксаны Пачобут, зараз Андрэй знаходзіцца ў спецыяльнай інфекцыйнай камеры пад наглядам.

– Калі паўторны тэст 29 чэрвеня будзе адмоўны, то перавядуць у звычайную камеру, дзе тым не менш каранцін будзе для яго працягвацца, дадае яна. Медыкаменты прымае, прызначылі антыбіётык. Тэмпература і сатурацыя вымяраюцца, на дадзены момант яны ў норме.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»